Пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы запланавана на 4 лістапада. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі на мінулым тыдні, падчас сустрэчы з генпракурорам Расіі. Як пазней адзначыў прэс-сакратар Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, фармат правядзення вызначыць эпідсітуацыя.
У дакументах, якія плануецца падпісаць, няма палітычных пытанняў, толькі эканамічныя. Пра гэта, адказваючы на пытанне аб падпісанні праграм, заявіў член камісіі па міжнародных справах Савета Федэрацыі Расіі Рыгор Рапота.
Значную падзею для дзвюх краін абмеркавалі з палітолагам Сяргеем Кізімой.
Галоўнае з размовы:
«Па гэтых праграмах Беларусі і Расіі будзе нададзены новы магутны інтэграцыйны віток. У дзясятках кірункаў будуць прынятыя кардынальныя змены да лепшага».
«Павінны знікнуць практычна ўсе наяўныя перашкоды. Гэта той момант, які тут жа спыніць малочныя спрэчкі, рознагалоссі па цукры і такога ж роду канфлікты, якія былі раней».
«Трэба ўзгадніць узаемадзеянне па газе і нафце (кошт для беларускіх прадпрыемстваў, нейкія кампенсацыйныя меры ў сувязі з рэформамі ў падаткаабкладанні нафтавай галіны ў РФ, транзіт). У гэтым плане мы чакаем, што праз некалькі гадоў будзе створана адзіная газавая і нафтавая сістэма ў рамках Саюзнай дзяржавы».
«У выніку, Беларусь апынецца ў сітуацыі, калі пад базу беларускай эканомікі будзе падведзеная адзіная энергасістэма з Расійскай Федэрацыяй, г. зн. багатыя крыніцы энергіі, якія больш не будуць стрымлівацца нейкімі рознагалоссямі з нагоды коштаў і транзіту. Гэта пазітыўна адаб'ецца на беларускіх экспарцёрах на іншых рынках, акрамя Расійскай Федэрацыі»
«Гэта дзясяткі іншых напрамкаў, па якіх пасля будзе праведзена маштабная інтэграцыя. У прыватнасці – лагістыка. На працягу некалькіх гадоў павінна быць адменена сістэма выдачы ўзаемных дазволаў для перавозак. Гэта і фінансаванне новых прамысловых распрацовак, уніфікацыя доступу да дзяржзакупак».