Падзяліцца:
Сардэчна запрашаем! – «Актуальны мікрафон», 13.01.2017 (відэа)
13 студзеня 2017
Сардэчна запрашаем! – «Актуальны мікрафон», 13.01.2017 (відэа) Рашэнне аб усталяванні бязвізавага парадку наведвання тэрыторыі Беларусі для грамадзян 80 замежных дзяржаў пры выкананні пэўных умоў набыло шырокае абмеркаванне. Ці ёсць такая практыка ў іншых краінах і што тут за плюсы і мінусы? Якія катэгорыі грамадзян у большай ступені можа зацікавіць такі крок? Кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, член Каардынацыйнага савета па турызме пры Мінгарвыканкаме, дырэктар турыстычнай кампаніі «Віаполь» Галіна Патаева адказала на пытанні вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Вольгі Сямашка і Дзмітрыя Рубашнага. Радыёслухачы таксама даведаліся, якія праблемныя пытанні засталося вырашыць у сферы турыстычных паслуг, што такое гарантаваны турызм, ад чаго застаюцца ў захапленні замежнікі, наведаўшы Беларусь, і ў чым хараство начлегу ў Мірскім замку... https://www.youtube.com/watch?v=jjJjWrqGy6s&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: