Падзяліцца:
30 чэрвеня 2015

Бізнэсмэн Патапаў  мірна  ляцеў  у самалёце - месца 15А - на вышыне 10 тысяч метраў над зямлёй. Раптам нешта хруснула і адвалілася. Пакуль пілоты  стараліся выправіць становішча, Патапаў вёў перагаворы з Богам: “Госпадзі, прабач мне, грэшнаму! Не пакінь мяне ў цяжкую хвіліну, разрулі сітуацыю на маю карысць. Клянуся табе: ахвярую на будаўніцтва мясцовага храма 1000 баксаў!” Самалёт склануўся.  “Божанька, - маліўся Патапаў,- больш часу буду аддаваць сям’і і дзецям!“ Трэсці стала менш.  “Люську кіну, буду толькі з жонкай”. Самалёт заваліўся на бок.  “Так і быць - няхай цешча з намі жыве!”  Самалёт зусім перастаў трэсціся. З дапамогай нябёсаў і лётчыкаў  ён паспяхова прызямліўся. Ад самалёта ў бок аэравакзала ішоў бізнэсмэн Патапаў і ціха  паўтараў: ”Дудкі вам! Нідзе нічога не падпісваў. Ні ў адным судзе нічога не дакажаце!” Вось так  памерлі  высакародныя парывы ў сэрцы Патапава: пра сям’ю ён па-ранейшаму не памятаў, цешчу да сябе не забраў і Люську, вядома, не кінуў.  

“Сівізна ў бараду - чорт у рабрыну” - так гучыць тэма  праграмы "Бонус", што выйдзе ў эфір 30 чэрвеня (17:35). У чым жа прычыны гэтай з’явы?.. Крызіс  сярэдняга ўзросту, вечна незадаволеная жонка, “не дагуляў”?.. Чакаем вашых меркаванняў!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: