Падзяліцца:
6 ліпеня 2015
Сёння - Сусветны дзень пацалунка. Ён адзначаецца ўжо 20 гадоў. Тым не менш,  ужо тысячагоддзі  чалавецтва цэніць  гэтае на першы погляд дзіўнае і без асаблівай мэты дзеянне.  Напэўна, таму нам  не так важна, адкуль узялося  само слова "пацалунак", як тое, што яно азначае. Вучоныя-антраполагі, гісторыкі, філосафы да гэтай пары не сыйшліся ў меркаванні. Амаль ва ўсім свеце, трапляючы ў рамантычную сітуацыю, людзі адчуваюць падсвядомае жаданне  пацалавацца. Быццам  прадстаўнікі супрацьлеглага полу запраграмаваныя на пацалунак і толькі і чакаюць гэтага моманту. Хаця цалуюцца не толькі закаханыя, але родныя, сябры, калегі. 

На погляд спецыялістаў,  людзі   павінны кожны дзень абдымацца не менш  як 12 разоў і цалавацца не менш як 7. Яны сцвярджаюць, што гэта дапамагае адчуць сваю неабходнасць, стаць больш упэўненым у сабе, супакоіцца.  А вы як думаеце, навошта людзі цалуюцца?.. Падзяліцеся меркаваннямі ў праграме “Бонус”, якая выйдзе ў эфір 6 ліпеня ў 17.35.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: