Падзяліцца:
СЕЛЬСКАЯ МЕДЫЦЫНА СУПРАЦЬ КАРАНАВІРУСУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 5.03.2022 (відэаанонс)
3 сакавіка 2022
СЕЛЬСКАЯ МЕДЫЦЫНА СУПРАЦЬ КАРАНАВІРУСУ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 5.03.2022 (відэаанонс)

Медыцынскія работнікі Кашэлеўскай участковай амбулаторыі Навагрудскага раёна ўсе прайшлі вакцынацыю і да гэтага ж заклікалі вяскоўцаў. Сёння амаль 75% жыхароў зрабілі прышчэпку, а для ўмацавання калектыўнага імунітэту праводзіцца рэвакцынацыя. Прыклад паказваюць пажылыя людзі і дзеці – эфектыўнай аказалася індывідуальная работа з кожным. Да нямоглых, адзінокіх мясцовыя медыкі прыходзяць дамой, а да работнікаў ААТ «Кашэлева-Агра» – прама на працоўныя месцы.

Якую вакцыну выбіраюць вяскоўцы? Што паказвае маніторынг санітарнай службы? На што акцэнтуе ўвагу Навагрудскі райвыканкам?

Адказы ў праграме «Свая зямля» – 5 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: