Вяскоўцы Нясвіжскага раёна сёння менш, чым жыхары горада хварэюць на каранавірус. У перыяд пандэміі медыкі зрабілі акцэнт на прафілактыку. І ў гэтым іх ахвотна падтрымліваюць кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый. Больш за тое, створаны пэўны запас індывідуальных сродкаў абароны і аказана разнастайная дапамога сацыяльным і медыцынскім установам.
У якім рэжыме сёння працуюць сельскія амбулаторыі і ФАПы? Ці дастаткова медыцынскіх прэпаратаў і машын «хуткай дапамогі»? Якія прагнозы даюць нясвіжскія медыкі адносна чарговай хвалі пандэміі?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 21 лістапада ў 6-20 (паўтор у 23-00).