Даказана, што малое пачынае разлічаць гукі з пяці месяцаў цяжарнасці. Будучай маці дастаткова слухаць класічную музыку гадзіну ў дзень, каб дзіцятка знаёмілася з новымі гукамі. А пасля нараджэння яно можа ўспомніць гэту мелодыю. Праз нейра-эндакрынную сістэму музыка ўплывае амаль на ўсе сістэмы і органы дзіцяці: мяняецца частата дыхання, тонус мышцаў, маторыка страўніка, - сцвярджаюць навукоўцы. Спецыялісты з розных сфер адзіны ў меркаванні: музыка павінна прысутнічаць у жыцці чалавека, пажадана з ранняга ўзросту. Зразумела, што музычны густ фарміруюць бацькі. Пад уплывам іх звычак дзіця ўспрымае гукі музыкі. Розная музыка па-рознаму ўздзейнічае. Нездарма яе называюць універсальнай мовай чалавецтва.
Гукі музыкі актывізуюць успрыняцце, абуджаюць фантазію і ўяўленне. З нашай госцяй мы гаворым пра важнасць музычнага выхавання дзяцей, з якога ўзросту іх можна вучыць граць на музычных інструментах, якія выбраць.
Госця: Святлана Кароткая - выкладчыца па класе цымбалаў Станькаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.
Вядучая: Алена Дземідовіч.