Падзяліцца:
Сенатор: Главное, чтобы не было беспричинного роста цен
5 красавіка 2022
Сенатор: Главное, чтобы не было беспричинного роста цен Беларускія сенатары працягваюць маніторынг цэн у гандлёвых аб'ектах. Кожны месяц праводзіцца аналіз па 37 населеных пунктах і больш чым 100 найменнях тавараў. Пра гэта ў эфіры праграмы «Радыёфакт» на Беларускім Радыё паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна РУНЕЦ.

«Калі мы бачым, што рост цэн – больш за 20%, абавязкова адпраўляем гэтую інфармацыю ў МАРГ. Часцяком рэгулятар знаходзіць парушэнні, у мінулым годзе ў бюджэт паступіла каля BYN 1 млн штрафных санкцый. Але колькі б ні правяралі, усё роўна знаходзяцца парушэнні. Вельмі важная сацыяльная адказнасць бізнесу, гандлёвых сетак. Не павінна быць толькі пагоні за прыбыткам, тым больш, цяпер».  

На думку сенатара, у тым, што цэны растуць, ёсць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны. «Сусветныя цэны растуць, і мы нічога з імі зрабіць не можам. Але самае галоўнае, каб не было беспадстаўнага росту, на гэта заўсёды нацэльвае прэзідэнт».

Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: