Падзяліцца:
Сергей Кизима: время определяться, будет ли ЕАЭС полезен для стран-участниц
23 красавіка 2020
Сергей Кизима: время определяться, будет ли ЕАЭС полезен для стран-участниц Праект стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года абмеркавалі сёння на пазачарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Як заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, поўная рэалізацыя дамоўленасцей ва ўстаноўленых Дагаворам аб ЕАЭС сферах, далейшае ўдасканаленне функцыянавання і раскрыццё інтэграцыйнага патэнцыялу ЕАЭС патрабуюць прыняцця амбіцыйных рашэнняў па развіцці інтэграцыі, пашырэнні галін эканамічнага супрацоўніцтва і ўдасканаленні інстытутаў ЕАЭС.
Загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь палітолаг Сяргей Кізіма ў каментарыі Беларускаму радыё адзначыў: цяперашняя сітуацыя ставіць перад дзяржавамі ЕАЭС шэраг выклікаў, і самы час вызначацца, ці будзе Саюз карысны для краін-удзельніц, або кожны будзе спраўляцца з цяжкасцямі сам-насам.

«Што тычыцца праекта стратэгічных кірункаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года, то гэта, натуральна, больш чым актуальнае пытанне. 2020 год аказаўся вельмі цяжкім, і ўсе справядліва асцерагаюцца, што першыя цяжкасці, якія мы адчуваем, яшчэ не самыя вялікія. Таму самы час вызначацца, ці будзе Еўразійскі Эканамічны Саюз карысны для краін-удзельніц, ці будзем мы ўсе разам прарывацца скрозь гэтыя складанасці - натуральна, гэта будзе лягчэй. Ці атрымае перавагу эгаістычная логіка - што мы самі паасобку будзем разбірацца. У каго ёсць рэсурс - той лепш разбярэцца, у каго няма рэсурсаў - гэта яго асабістыя праблемы, ну і праблемы народа, які жыве ў гэтай краіне. І на папярэдніх мерапрыемствах гэтае пытанне шырока абмяркоўвалася. Палітычны пункт гледжання усімі лідэрамі краін Еўразійскага Эканамічнага Саюза была адназначна ў гэтым плане выказаны: мы павінны максімальна аб'ядноўваць нашы намаганні, мы павінны разумець, што сам-насам усім будзе цяжэй. Ну і натуральна, калі ўсе будуць сам-насам, навошта тады ствараўся Еўразійскі Эканамічны Саюз?.. Таму будуць разбірацца, якім чынам можна аб'ядноўваць намаганні, па якіх крытэрыях можна працаваць разам і трэба працаваць разам, каб лягчэй перажыць будучыя бедствы».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: