З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі праходзіць тыдзень бацькоўскай любові. У працоўных калектывах, грамадскіх арганізацыях, на высокім дзяржаўным узроўні ўшаноўваюць шматдзетных маці, заслужаныя ўзнагароды і каштоўныя падарункі ўручаюць лепшым з лепшых. Шмат цёплых віншаванняў атрымала і Наталля Ільеня з Жыткавіцкага раёна. Сёння дырэктара мясцовага дзяржаўнага каледжа многія юнакі і дзяўчаты адкрыта называюць матуляй.
Дзеці з праблемных сем’яў насупярак цяжкасцям лёсу вучыцца старанна і атрымліваюць спецыяльнасці лясніка, трактарыста, вадзіцеля, слесара па рамонту сельгасмашын, а таксама повара ці прадаўца. Ухапіўшыся за магчымасць, яны мараць годна жыць, сумленна працаваць і ствараць свае сем’і. Зусім не так, як іх «гора бацькі». Кожная няпростая гісторыя застаецца надоўга ў душы дырэктара каледжа Наталлі Ільеня, як і радасныя хвіліны ўручэння пасведчанняў па выбранай спецыяльнасці. Менавіта за высокае педагагічнае майстэрства, індывідуальны падыход у выхаванні складаных падлеткаў Наталля Аляксандраўна стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» у намінацыі «Сэрца аддаю людзям».
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 19 кастрычніка ў 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Фота відэа: Наталля Ільеня, дырэктар Жыткавіцкага дзяржаўнага каледжа.

