- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Сезон помидоров! – «Своя земля», 22.07.2017 (аудио)
- Сезон памідораў! – «Свая зямля», 22.07.2017 (аўдыё)

У Беларусі пачынаецца таматны сезон, якога ва ўмовах няўстойлівага надвор’я з нецярпеннем і насцярогай чакалі і аматары, і спецыялісты.
Загадчык кафедры сельскагаспадарчай тэхналогіі і экалогіі Горацкай беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Міхаіл Даброцькін – госць праграмы «Свая зямля» з Святланай Башылавай. Ён кіраваў вывыдзеннем новых сартоў і гібрыдаў, выпрацаваў аптымальныя схемы пасадкі і догляду таматных культур, таму ў розных кліматычных зонах можа гарантаваць высокі ўраджай.
Вучоны атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, працуе над ўдасканаленнем тэхналогій і зацікаўлены ў вытворчасці таматнай пасты з айчыннай сыравіны.
Падрабязнасці – ў праграме «Свая зямля» у суботу, 22 ліпеня, у 6-15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: