Падзяліцца:
«Сезонныя праблемы беларускіх садаводаў» – «Свая зямля», 12.10.2019 (відэаанонс)
11 кастрычніка 2019
«Сезонныя праблемы беларускіх садаводаў» – «Свая зямля», 12.10.2019 (відэаанонс) Сёлета добры ўраджай вырашчаны ў вытворчым садзе краіны – па выніках уборкі валавы збор складзе 160 тысяч тон. У Мінсельгасхарчы заявілі, што магло быць і больш, аднак засуха адмоўна паўплывала на фарміраванне пладоў у большасці рэгіёнаў. Таксама іржа з’явілася ў грушавых садах, парша на яблынях выклікала неабходнасць дадатковых апрацовак. Высокая вільготнасць восенню ўнесла карэктывы ў графік ўборкі ягад, і некаторыя гаспадаркі панеслі страты. Якія эфектыўныя меры прапануюць вопытныя фермеры? Якой технікі і абсталявання не хапае беларускаму садаводству? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 12 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=gBnk706fEBE&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: