
«Хто ведае тайну шахмат, той ведае і тайну жыцця» – цытуе мысліцеля дэкан факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Ждановіч. Студэнты 3 курса гэтага факультэта Алена Шырко і Дзіяна Бурміч згодныя са сваім педагогам у вялікім развіццёвым патэнцыяле гульні ў шахматы.
Госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» Алены Давідовіч і Дзмітрыя Рубашнага пры ўдзеле радыёслухачоў разважалі, ці могуць шахматы адваяваць увагу сённяшніх дзяцей ад лічбавых девайсаў, у якім статусе шахматы могуць быць у кожнай школе і чаму гэты «інтэлектуальны спорт» спрыяльна ўплывае на развіццё асобы і сямейны клімат.
https://www.youtube.com/watch?v=4djiu82MIdg&feature=youtu.be