Падзяліцца:
Шайтеровские принципы хозяйствования на земле – «Свая зямля», 02.07.22
1 ліпеня 2022
Шайтеровские принципы хозяйствования на земле – «Свая зямля», 02.07.22

Прынцып рацыянальнасці ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна захоўваецца ў земляробстве. Сёння ён падмацаваны сучаснымі аграпрыёмамі і дакладнымі сістэмамі апрацоўкі сельгасугоддзяў.

На аснове прынцыпа ўзаемасувязі раслінаводства падпарадкавана жывёлагадоўлі. Павелічэнне аб’ёмаў ўласных танных кармоў, змяншэнне закупак спецыяльных дабавак асабліва актуальна ва ўмовах сусветнага крызісу. З гэтай мэтай адабраны высокаўраджайныя сарты і гібрыды, якія забяспечваюць прыбаўку з гектара. Важна з ростам пагалоўя жывёлы пастаянна нарошчваць аб’ёмы збожжа-фуражу. Такія меры садзейнічаюць павышэнню канкурэнтаздольнасці шайцераўскай сельгаспрадукцыі.

Што прыносіць найбольшы прыбытак? Ці выгадна развіваць фірменны гандаль? На якіх прынцыпах будуюцца адносіны з гарадскімі партнёрамі? За што любяць сваю работу спецыялісты? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 2.07.2022 у 6:25 і з паўторам у 23:00 гадзіны на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: