Сцвярджаецца, што дзеці – самыя лепшыя валанцёры. Яны не рэфлексуюць і не сумняваюцца, як дарослыя. А проста дораць сваю ўсмешку, шчырыя эмоцыі, робяць добрыя справы ад сэрца. Ці не гэта самае галоўнае ў зносінах, у падтрымцы тых, хто мае ў гэтым патрэбу.
У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё журналістка Настасся Ермалюк прапануе пагаварыць пра валанцёрскую дзейнасць школьнікаў. І запрасіла ў студыю кіраўніка дабрачыннага фонду «Ласкавыя крылы» Таццяну Грунтовіч, і канечне, удзельнікаў праектаў гэтай арганізацыі.
Эфір – у суботу, 13 чэрвеня, у 11-00.