Мы зноў прапануем вам, шаноўныя слухачы, колькі хвілін эфірнага адхлання мастацкім словам. Нават, калі хтосьці з вас – не самы шчыры прыхільнік паэзіі, тым не менш у нашым творчым пошуку можна выявіць энергію той душэўнай гармоніі, у якой натуральна мае патрэбу кожны з нас. Госць сённяшняга эфіру напрыканцы сакавіка адзначыў свой юбілей. Можна, канечне, паспрачацца, што лічба некруглая, але затое цудоўны повад для гутаркі ў радыйнай студыі пра жыццёвы досвед, мастацкае слова і тыя далягляды, якія заўсёды мрояцца творчым людзям незалежна ад узросту.
«Шляхам мастацкіх і жыццёвых адкрыццяў» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У нашай студыі – паэт, намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя», лаўрэат розных літаратурных прэмій Віктар Шніп.
«Творчы вечар» у эфіры – 22 красавіка ў 21.05.