Падзяліцца:
“Шляхамі эпохі” – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 09.07.2020
9 ліпеня 2020
“Шляхамі эпохі” – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 09.07.2020

Імя Уладзіміра Дубоўкі, паэта-узвышаўца, прадаўжальніка багдановічаўскіх традыцый у беларускім прыгожым пісьменстве годна ўпісваецца ў лёс нацыянальнай літаратуры. Яго знакаміты верш “О Беларусь, мая шыпшына...” здаўна стаўся хрэстаматыйным для чытача і знакавым для самога аўтара. Адлегласць часу, які падзяляе нас з паэтам, толькі падкрэслівае значнасць асобы мастака, узвышае яго чалавечую годнасць, што сцвярджалася ў няпростых жыццёвых абставінах...

“Шляхамі эпохі”. Да 120-годдзя з дня нараджэння паэта Уладзіміра Дубоўкі – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”. Госця студыі – літаратуразнаўца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ Ірына Багдановіч. Вершы У.Дубоўкі гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: