Падзяліцца:
Шматдзетная сям'я з Гродна: «Дапамога ёсць не толькі на словах, але і на справе»
14 Красавіка 2017
Шматдзетная сям'я з Гродна: «Дапамога ёсць не толькі на словах, але і на справе» У кожнага жыхара Беларусі ёсць магчымасць атрымаць падтрымку ў вырашэнні пытанняў і праблем. Звярнуцца да прадстаўніка ўлады можна падчас прамых ліній, прыёмаў грамадзян, сустрэч на прадпрыемствах. Кожны такі зварот фіксуецца, і пытанне па магчымасці вырашаецца. Нярэдка спецыялісты падказваюць, на якую дапамогу могуць разлічваць сем’і. У гэтым пераканалася сям’я Камягіных з Гродна. Сям’я Дзяніса і Ангеліны Камягіных з Гродна – шматдзетная. Валі 13 гадоў, двайнятам Марыяне і Ліяне – па два, а маленькаму Міраславу толькі тры месяцы. Безумоўна, у бацькоў клопатаў хапае. І ў асноўным яны – на плячах мамы, пакуль бацька працуе выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Аднак Дзяніс прызнаецца, што адчувае дапамогу дзяржавы. Па-першае, сям’я атрымлівае ўсе льготы, на якія можа разлічваць: а гэта і паслугі няні, і бясплатнае харчаванне дзецям да двух гадоў. Па-другое, неаднаразова атрымлівалі адрасную дапамогу. Як прызнаўся Дзяніс Камягін, хадзіць па кабінетах і прасіць тое, што абяцаюць, не трэба. У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна, Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заўсёды выслухаюць, падкажуць і дапамогуць: «Калі мы прыйшлі першы раз – па аднаразовую дапамогу па нараджэнні дзіцяці - нам адразу сказалі, што ёсць такія паслугі, вы можаце звярнуцца, кампетэнтна падкажуць, дапамогуць. Мы звярталіся з рознымі пытаннямі: нам аказвалася адрасная дапамога некалькі разоў, паслугі няні. Акрамя таго, на двайнят нам бясплатнае харчаванне да двух гадоў было, сумесі атрымлівалі, пюрэшкі, паколькі знаходзіліся на штучным гадаванні... Істотная падтрымка! Так, гэта не завоблачныя нейкія сумы, але я кажу, што ў многіх краінах і такога няма. Я лічу, што па сённяшніх мерках - адэкватная дапамога, грэх скардзіцца. Мы з жонкай не раз абмяркоўвалі гэтае пытанне, матэрыяльнай дапамогі дзяржавы, і мы размаўляем са сваімі знаёмымі за мяжой. Мы разумеем, што дапамога ёсць, не толькі на словах, але і на справе, гэта прыемна». Ужо некалькі месяцаў шматдзетная сям’я жыве ў трохпакаёвай кватэры. Яе пабудавалі па льготным крэдыце. Чакаць наваселля давялося зусім нядоўга – праз год пасля таго, як сталі на чаргу, атрымалі паведамленне пра здачу жылля: «Людзі часта кажуць: «Схадзі даведайся!» Я памятаю, прыйшоў раз - кажуць: зараз няма крэдытавання. Мне здаецца, гэта не нейкая там юрыдычная правалочка, калі сядзіць чалавек і не дае табе кватэру, а гэта рэальна такая сітуацыя на дадзены момант. Прайшоў час, я нікуды не хадзіў, мне патэлефанавалі сказалі: «ёсць такая магчымасць, прыходзьце пішыце заяву». Зараз мы маем патрэбу ў далейшым паляпшэнні - з нараджэннем чацвёртага дзіцяці ў нас не хапае «квадратаў», я падаў заяву, ужо прыйшло паведамленне, што мы на чарзе на льготнае крэдытаванне. Будзе крэдытаванне - я думаю, дадуць нам жыллё. Ніхто нас не падманвае, я ў гэтым упэўнены». Такіх прыкладаў, калі чалавек звяртаецца па дапамогу да прадстаўнікоў улады і атрымлівае яе, хапае. Вялікая работа праводзіцца спецыялістамі па тлумачэнні тых правоў, на якія грамадзяне могуць разлічваць. У кожнага жыхара ёсць магчымасць атрымаць падтрымку ў вырашэнні пытанняў і праблем, - запэўнівае намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч: «У любога чалавека ёсць цэлы набор магчымасцей, як вырашыць тую ці іншую праблему, або асабістую, або якая мае больш распаўсюджаны характар. Гэта і прыёмы грамадзян, і выязныя прыёмы, і прамыя лініі, і сустрэчы з калектывамі. Я думаю, што вось гэтая дакладна наладжаная работа падахвочвае да таго, каб людзі спакойна і ўпэўнена сябе адчувалі». Адметна, што ў апошні час пытанні, з якімі грамадзяне звяртаюцца на прамыя лініі, падчас прыёмаў, носяць больш грамадскі характар – паступаюць дзелавыя прапановы, людзі выказваюць меркаванне - як палепшыць работу розных арганізацый і структур. Аксана Калагрыў, Гродна.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: