Падзяліцца:
Што будзе на святочных сталах беларусаў? – «Свая зямля», 7.11.2019 (відэаанонс)
6 лістапада 2019
Што будзе на святочных сталах беларусаў? – «Свая зямля», 7.11.2019 (відэаанонс) Да 7 лістапада ў сельгаспрадпрыемстве «Няверавічы» Ваўкавыскага раёна паспяхова справіліся з уборкай сельгаскультур. У гэтым сезоне прыбавілі ў вытворчасці збожжавых і зернебабовых. Добры ўраджай сабралі кукурузы, травяных культур. Уласныя кармы гарантуюць стабільны рост малака і мяса. Прыбытак атрыманы і ад рэалізацыі прадукцыі садаводства. Няверавіцкія яблыкі, слівы, буякі і кавуны пазаканкурэнцыяй па якасці і цане. Аптовыя агенты і пастаянныя спажыўцы просяць павялічыць аб'ёмы і падоўжыць тэрміны рэалізацыі. Пра лепшыя працоўныя традыцыі калектыву аднадумцаў і галоўныя прынцыпы кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства – у праграме «Свая зямля» – 7 лістапада ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=JmiqLJnHWEI&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: