- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Што рабіць з канкурэнтамі? — «Свая зямля», 3.11.2018
- Што рабіць з канкурэнтамі? — «Свая зямля», 3.11.2018

Цалкам выцясніць імпарт бяруцца ў бліжэйшыя дзесяць гадоў беларускія садаводы. Па 40-50 тон з гектара стабільна гарантуюць ўраджай пры некалькіх умовах: па-першае, пры пастаянным тэхнічным абнаўленні, па-другое, пры дастатковай колькасці высокапрадукцыйнага пасадачнага матэрыялу, па-трэцяе, пры строгім выкананні тэхналогіі догляду, па-чацвёртае, пры ўзвядзенні сховішчаў і па-пятае, пры абавязковай адаптацыі сучасных форм маркетынгу и менеджменту на этапе падрыхтоўкі і рэалізацыі.
Аўтар праграмы Святлана Башылава прапануе спыніцца на актуальных восеньскіх клопатах. Эксперты праграмы – кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Світанак Л» Часлаў Лабачэўскі і кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Новы сад» Міхаіл Сярэдзіч – дадуць адкрыты ўрок па абрэзцы яблынь восенню, а таксама назавуць выгадныя адрасы экспарту беларускіх яблыкаў.
Аскоміну ад сезонных праблем здыме па просьбе пастаянных слухачоў садавод з Оршы Іван Суравіцкі, які падзеліцца сакрэтам вырошчвання інжыру.
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 3 лістапада ў 6-20 (паўтор у 23-00).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: