Падзяліцца:
Што яб'ядноўвае творчую сям'ю? – «Сямейная праграма» (аўдыё)
20 Чэрвеня 2019
Што яб'ядноўвае творчую сям'ю? – «Сямейная праграма» (аўдыё) Сям'ю робіць згуртаванай, дружнай не сам факт знаходжання пад адным дахам, штамп у пашпарце ці кроўнае сваяцтва, а менавіта тое, чым займаюцца разам бацькі і дзеці. Адзіныя памкненні, інтарэсы, агульныя заняткі не заўсёды з'яўляюцца самі сабой, часам даводзіцца папрацаваць, каб знайсці іх. Адзін са спосабаў стварыць дружную сям'ю і падтрымаць яе адзінства – прыдумаць уласныя традыцыі, якія аб'ядноўваюць некалькі пакаленняў: нейкія глабальныя падзеі, прымеркаваныя да нацыянальных святаў, ці што-небудзь іншае. Што аб'ядноўвае творчую сям'ю Сяліцкіх, паспрабуе даведацца аўтар «Сямейнай праграмы» Таццяна Гулейка ў сваіх гасцей – мастака, культуролага, педагога Аляксандра Сяліцкага і мастацтвазнаўцы, лектара, крытыка Аксінні Сяліцкай-Ткачовай.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: