Падзяліцца:
Скарбы  Лідскага раёна – «Свая зямля», 15.12.2018 (відэаанонс)
14 снежня 2018
Скарбы  Лідскага раёна – «Свая зямля», 15.12.2018 (відэаанонс) У Год малой радзімы папоўнілася скарбонка гісторыка-культурных каштоўнасцей Лідскага раёна – да 37 помнікаў далучана традыцыйнае белаузорыстае ткацтва Панямоння. Больш за тое, сёлета ўнікальнае лідскае ткацтва вайшло ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дзякуючы пошукавай і даследчай рабоце калектыва аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, знойдзены рэдкія экзэмпляры ручнікоў, посцілак, дываноў. А самае галоўнае – мясцовыя майстры асвоілі тэхніку мінулых стагоддзяў і сёння праводзяць адкрытыя ўрокі для наведвальнікаў. Цікавяцца скарбамі Лідчыны турысты блізкага і далёкага замежжа. Якія міжнародныя маршруты ў хуткім часе будуць адкрыты для прыхільнікаў гістарычных падарожжаў? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 15 снежня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=k8wy4SGnYyc&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: