- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Слуцкі пояс – адзін з сімвалаў краіны, яе нацыянальная рэліквія, гонар і прыгажосць! – «Галерэя», 26.05.2019 (аўдыё)
- Слуцкі пояс – адзін з сімвалаў краіны, яе нацыянальная рэліквія, гонар і прыгажосць! – «Галерэя», 26.05.2019 (аўдыё)

Як сведчыць гісторыя, у 1758 годзе Міхаіл Казімір Радзівіл адкрыў у Слуцку фабрыку паясоў – персіярню, і запрасіў на працу знакамітага турэцкага майстра Яна Маджарскага. Пазней гэтую справу працягнуў яго сын.
Навучанне майстроў доўжылася ажно 7 гадоў. Спачатку на паясах пераважалі ўсходнія матывы, пазней з’явіліся беларускія ўзоры-валошкі, выяўленні лісця клёна, дуба ды іншыя.
Мы наведалі Музей гісторыі слуцкіх паясоў, які размешчаны ў маляўнічым куточку Слуцка, дзе ўсё наўкол набліжае да сустрэчы з гэтым цудоўным мастацтвам. Тут і знак, прысвечаны слуцкаму поясу, і скульптура «Ткач» ля ўваходу, і арнамент на суседніх будынках – з «кветкай радзімы – васільком».
Музей – прыгожая і яркая часцінка Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкія паясы», аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў Беларусі.
«Колькі незвычайных падзей і дзівосных гісторый звязана са слуцкімі паясамі! Колькі таямніц сямейных адкрываецца нават праз глыбіню стагоддзяў...» – пачынае расповед наша суразмоўца, кіраўнік музея Ларыса Лемяза.
Праграма «Галерэя» за 26 мая, 11-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: