- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Служенье муз не терпит суеты»? – «Нясумны перапынак», 10.03.2017 (відэа)
- «Служенье муз не терпит суеты»? – «Нясумны перапынак», 10.03.2017 (відэа)

«Узаемаадносіны рэжысёраў і артыстаў – тэма дастаткова далікатная!» – мяркуе салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Таццяна Траццяк. Разам з балетмайстрам-пастаноўшчыкам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Мікелям артыстка зазірнула ў прамы эфір праграмы «Нясумны перапынак».
Ці ў захапленні айчынны і замежны глядач ад майстроў нашай сцэны? Чаму высокаму мастацтву патрэбен маркетынг, а публіцы вопытны гід? Ці спалучаецца музыка розных эпох на сучаснай сцэне? Ці лёгка вопыт і крэатыў знаходзяць паразуменне?
Таленавітыя госці прыадчынілі кулісы для радыёслухачоў і вядучых Яны Хадоска і Андрэя Сініцы, а таксама разыгралі сярод прыхільнікаў тэатра выдатныя прызы!
https://www.youtube.com/watch?v=jh15TnIFWSk&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: