- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Служыць з песняй, безумоўна, весялей! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 11.12.2019 (аўдыё)
- Служыць з песняй, безумоўна, весялей! – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 11.12.2019 (аўдыё)

«З песняй Айчыне служыць» – гэта, між іншым, творчае крэда Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Калектыў сапраўды з'яўляецца музычным брэндам беларускай арміі, а ў яго творчым багажы – дзяржаўныя ўзнагароды, перамогі ў шматлікіх фестывалях і конкурсах, гастролі па ўсім свеце.
Аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска вырашыла прыгадаць слаўную гісторыю ансамбля, а згадзіліся ёй дапамагчы прадстаўнікі Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – памочнік мастацкага кіраўніка Вольга Бураёўлёва, салісты Міхаіл Ліла, Кацярына Лазука і артыстка балета Анастасія Семіжон.
Праграма за 11 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: