Падзяліцца:
Смак слуцкага цукру ведаюць у Кітаі – «Свая зямля», 24.10.2020 (відэаанонс+аўдыё)
23 кастрычніка 2020
Смак слуцкага цукру ведаюць у Кітаі – «Свая зямля», 24.10.2020 (відэаанонс+аўдыё)

На завяршальным этапе нарыхтоўкі буракоў Слуцкі цукроварафінадны камбінат паскарае тэмпы. Да першага лістапада плануюць поўнасцю выканаць дзяржзаказ і закупіць у буракаводаў дадатковыя аб’ёмы. Адначасова з нарыхтоўкай сыравіны ў вытворчых цахах прадпрыемства наладжаны выпуск цукру з новага ўраджаю. Высакаякасная прадукцыя адпраўляецца на айчынны рынак і яшчэ ў 19 краін.

Ці з’явіліся новыя адрасы экспарту? Як ацэньваюць слуцкі цукар ў Кітаі? Ці выгадна сёлета адгружаць у Расію? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 24 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: