Падзяліцца:
СМАЛЯВІЦКІЯ НАВАГОДНІЯ ЦУДЫ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 25.12.2020 (відэаанонс)
24 снежня 2020
СМАЛЯВІЦКІЯ НАВАГОДНІЯ ЦУДЫ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 25.12.2020 (відэаанонс)

У Смалявіцкім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва маладыя інваліды і пажылыя валанцёры вырабілі цэлую калекцыю навагодніх атрыбутаў. Іх непаўторныя работы хутка разыходзяцца падчас кірмашоў і калядных выстаў. Выконваюць і індывідуальныя заказы надзейных сяброў – мясцовых прадпрыемстваў. Заробленыя грошы дазваляюць арганізаваць калядныя сустрэчы ў цэнтры. Частку сродкаў накіруюць на папаўненне запасу прыродных матэрыялаў і канцэлярcкіх прыналежнасцей. А яшчэ абавязкова дапамогуць Дзеду Марозу і Снягурцы выканаць жаданні адзінокіх землякоў! Гэтымі днямі маршруты дабра пралягаюць у аддаленыя вёскі раёна.

Ці ўдасца выканаць усе жаданні? Пра што мараць дзеці і дарослыя? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 25 снежня ў 6-20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: