Падзяліцца:
СНОЎСКІ САКРЭТ ШЧАСЛІВАГА ЖЫЦЦЯ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 20.11.2021 (відэаанонс)
19 Лістапада 2021
СНОЎСКІ САКРЭТ ШЧАСЛІВАГА ЖЫЦЦЯ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 20.11.2021 (відэаанонс)

Прафесійнае свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ветэрынарны ўрач «Агракамбіната Сноў» Яўгенія Грыцэнка адзначае ў новай кватэры. Спраўдзілася запаветная мара маладога спецыяліста. Яўгенія ўпэўнена, што з цягам часу стане прафесіяналам у дружным калектыве мясакамбіната. А яшчэ плануе нарадзіць і выхаваць траіх дзяцей. У гэтым зацікаўлена і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.

Кожны год у аграгарадку Cноў і навакольных вёсках паляпшаецца інфраструктура, узводзяць сучасныя кватэры і дамы сядзібнага тыпу. Старшыня агракамбіната Мікалай Радаман абавязкова ўлічвае пажаданні ветэранаў працы і вясковай моладзі.

У формуле сноўскага шчасця важнае значэнне адводзіцца фінансам. Частку прыбытку тут накіроўваюць на абнаўленне вытворчых магутнасцяў, асваенне сучасных дасягненняў навукі і пастаянны пошук канструктыўных ідэй для эфектыўных эканамічных вынікаў.

У чым сноўскія рэзервы захавання стабільнасці? Якія гарызонты адкрываюцца ў экспарце?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 20 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: