Сёння на хвалі праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам вас, сябры, чакае сустрэча з творчасцю калектыву, без якога не абыходзяцца многія культурныя мерапрыемствы. Гэта ансамбль «Бацька Атаман». У яго склад уваходзяць сем прафесійных вакалістаў. Падчас канцэрта глядач можа атрымліваць асалоду не толькі ад зладжаных харавых спеваў, але і можа пачуць непаўторны тэмбр голасу індывідуальна кожнага з удзельнікаў ансамбля.
«Бацька Атаман» стварае святочную атмасферу на канцэртах, паглыбляючы гледачоў ў багаты свет казацкай песні. Госці праграмы прадстаўнікі ансамбля: мастацкі кіраўнік Уладзімір Куксянкоў і салісты Кацярына Мядзведзева, Аляксандр Аўраменка, Антоній Літоўка, Андрэй Логвінаў. Пра новы канцэртны сезон, цікавыя паездкі і не толькі будзе наша размова.