Падзяліцца:
Сола на акардэоне – «Тэрыторыя гуку», 12.01.2019
11 студзеня 2019
Сола на акардэоне – «Тэрыторыя гуку», 12.01.2019 12 студзеня на «Тэрыторыі гуку» Беларускага радыё будзем слухаць эстрадна-джазавую музыку: знакамітыя стандарты і аўтарскія опусы прагучаць у выкананні аднаго з самых вядомых беларускіх акардэаністаў – Анатоля Тарана. Госць Аліны Страшкевіч – прызёр найбуйнейшых акардэонных конкурсаў. Ён ёздзіць па ўсім свеце, ладзіць гастрольныя туры, працуе ў міжнародным журы. Публіка ведае яго, дарэчы, не толькі як бліскучага сольнага выканаўцу. Яшчэ адзін прыгожы джазавы праект музыканта – “Taran trio”. Яго таксама паслухаем на нашай “Тэрыторыі”. Пачатак эфіру — 12 студзеня ў 21-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: