- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Сотрудники белорусского радио заложили фруктовый сад в Дзержинском районе
- Супрацоўнікі Беларускага радыё заклалі фруктовы сад у Дзяржынскім раёне
У рамках рэспубліканскай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі” супрацоўнікі Беларускага радыё і актывісткі Беларускага саюза жанчын пры падтрымцы рэспубліканскай асацыяцыі “Белсадгадавальнік” і міжнароднай грамадскай арганізацыі “Дыялог Еўразія” заклалі фруктовы сад у Дзяржынскім раёне. Журналісты і ветэраны вайны пасадзілі на тэрыторыі Валмянскай участковай бальніцы яблыні і грушы айчыннай селекцыі. Да свята франтавікі атрымалі каштоўныя і салодкія падарункі ад супрацоўнікаў Беларускага радыё. Пад гармонік спявалі песні ваенных часоў, а таксама патрыятычныя шлягеры пра мірную Беларусь.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: