
Беларускаму прадстаўніцтву Міжнароднай грамадскай арганізацыі «SOS-Дзіцячая вёска» спаўняецца 25 гадоў. Праект цесна звязаны з дзяржаўнай сістэмай сацыяльнай абароны дзяцей і забяспечвае доўгатэрміновую прафесійную апеку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без увагі бацькоў, выкарыстоўваючы прынцып сямейнага выхавання ў SOS-сем'ях. Самі работнікі арганізацыі сціпла ацэньваюць сваю працу. А многія выхаванцы, стаўшы дарослымі, захоўваюць набытыя сямейныя сувязі і нават вяртаюцца, каб прадоўжыць высакародную справу. Намеснік дырэктара МГА «SOS-Дзіцячая вёска» Таццяна Бурава і дырэктар «SOS-Дзіцячая вёска Магілёў» Павел Казюка - госці праграмы «Для тых, хто дома» і яе вядучай Таццяны Гулейка.
https://www.youtube.com/watch?v=6MdFptl58rg&feature=youtu.be