Падзяліцца:
«Спасибо Свете за то, что готова нас всех «положить». Директор туркомпании о потерях из-за отмены ЧМ по хоккею (аудио)
19 студзеня 2021
«Спасибо Свете за то, что готова нас всех «положить». Директор туркомпании о потерях из-за отмены ЧМ по хоккею (аудио)

Якія страты нясе прыватны бізнэс і чаму прадпрымальнікі крытычна ацэньваюць заклікі збеглых апазіцыянераў? Пра гэта ў інтэрв'ю Беларускаму радыё расказала заснавальнік і дырэктар турыстычнай кампані «На вышыні» Ірына Дуброўская.

- Ірына, і бізнес, і заўзятары разлічвалі на гэта вялікую спартыўную падзею. Вы як прадстаўнік бізнэсу пралічылі ўжо тыя страты, якія атрымаеце?

- Я не кажу пра выручку, гэта крыху іншае, я кажу пра чысты даход. Гэта мінімум 15 тысяч долараў. Толькі па маёй маленькай кампаніі. Мы маленькія, нас такіх - паўтары тысячы па Беларусі. І я атрымаю такія страты, пры тым што практычна год мы ў поўным локдауне, мы выжываем. І для нас гэта (ЧС па хакеі) магло быць стаць рэальным выратаваннем.
Я ўжо не кажу пра нашы гасцініцы! Вы можаце самі патэлефанаваць - там дзяўчаты на ресепшенах проста плачуць, таму што турыстаў цяпер няма і атэлі выжываюць, а так бы яны былі запоўненыя турыстамі. Я наогул не ўяўляю, што будзе з нашымі гасцініцамі. Для іх гэта быў рэальны шанц. І не толькі для мінскіх атэляў, але і гродзенскіх, брэсцкіх. Яны ў апошні год наогул у рэжыме выжывання…
Наш аўтатранспарт, які ўжо каторы месяц не выязджае за мяжу. Нашы гіды, якія сядзяць без працы. Нашы музеі, нашы замкі выдатныя... Я не ведаю, напэўна, гэта мільёны долараў страт - чыстых страт, гэта не выручка. Так, гэта прыбытак, які я страціла. Ну дзякуй, што яшчэ я магу сказаць такому а-ля «прэзідэнту», як Ціханоўская... І калі б гэта было завязана на пандэміях нашых, гэта яшчэ можна зразумець, а калі проста таму, што яна так вырашыла... І ёй ніяк не растлумачыць, што прыватны бізнес проста не абярэ беспрацоўную жонку блогера — ну вы што, здзекуецеся?

- Ірына, калі казаць канкрэтна пра вас, ваш бізнес, вашы чаканні — што вы планавалі?

- У нас самыя мінімальныя чакання былі — гэта турысты з Расіі, Украіны. Ды тут адны расіяне "закрылі" б усё. Мы ўжо планавалі вельмі добры тур не толькі з наведваннем чэмпіянату, дзе Расія з Беларуссю гуляла б, плюс з Германіяй і ЗША яны хацелі паглядзець, але і тур па краіне. Гэта мінімум пяцідзёнка па Беларусі, той жа Мір, Нясвіж, Брэсцкую крэпасць паглядзець, у Віцебск і Полацк з'ездзіць. Таму што ўсе засумавалі па такіх падзеях, усе стаміліся ад закрытых межаў. У нашай краіне мы спакойна перамяшчаемся, спакойна ходзім адзін да аднаго ў госці, сустракаем Новы год. Усе астатнія зачыненыя, Еўропа год ужо сядзіць па дамах. Усе хацелі вырвацца. Ну цяпер паедуць у Еўропу ... дакладней, не паедуць! Там відавочна будзе без гледачоў. Што гэта за чэмпіянат без гледачоў? Хлопцы згуляюць, вядома, але як для іх гэта будзе, без падтрымкі заўзятараў? Свята, на жаль, не будзе.

- Вы кажаце, што вашы чыстыя страты складуць 15 тысяч долараў. Каб неяк ацаніць гэты маштаб, раскажыце пра сваю кампанію.

- Я хачу падкрэсліць: мы не дзяржсектар, мы прыватны бізнес. Цяпер мы вельмі маленькія, а год таму гэта была сярэдняя турыстычная кампанія ў краіне, як і большасць. Стандартная туркампанія. На сёння маленькія кампаніі, напэўна, ужо не жывыя (улічваючы, што амаль год мы без даходу існуем фактычна), ну а сярэднія кампаніі, а тым больш — буйныя ўсё ж такі выжылі. І, вядома, мы чакалі, што будучы чэмпіянат стане рэальным выратаваннем. Цяпер буду думаць, чым гэтыя страты можна перакрыць. Сёння я не ведаю, чым…
Мы знаходзімся ў Мінску. У нас быў офіс на праспекце Пераможцаў, насупраць Палаца спорту, проста ў цэнтры. Дзякуючы ўсім мітынгах апазіцыйным мы яго закрылі, таму што працаваць было немагчыма. Ну дзякуй яшчэ раз! Таму і кажу, што ў мяне гэта ўжо другое "дзякуй" Свеце, таму што гэта другія 15 тысяч долараў, якія мы страцілі. Напэўна, ёй так цікава, напэўна, ёй там столькі плацяць, што яна гатовая нас усіх «пакласці». Напэўна, такая «любоў» да краіны.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: