- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Специальные пасхальные программы запланированы в эфире Белорусского радио
- Спецыяльныя велікодныя праграмы запланаваны ў эфіры Беларускага радыё
На свята Уваскрасення Хрыстова, якое праваслаўныя вернікі сёлета будуць адзначаць 1 мая, у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг спецыяльных трансляцый і праграм.
29 красавіка ў 21:05 у праграме "Беларускі шлях" гаворка пойдзе пра духоўныя асновы грамадства і міжканфесійную згоду ў нашай рэспубліцы. Госцем праграмы стане ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка.
30 красавіка ў 7:30 выйдзе спецыяльны выпуск перадачы "Святло душы", прысвечаны светламу святу Вялікадня, а ў нядзелю, 1 мая, ў 7:30 слухачы пачуюць "Духоўнае слова". Далей на працягу дня ў інфармацыйных праграмах прагучаць рэпартажы аб святочных службах, якія пройдуць у праваслаўных храмах Беларусі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: