Падзяліцца:
Специальный проект «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» - четвёртый выпуск (аудио)
26 верасня 2016
Специальный проект «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» - четвёртый выпуск (аудио) Вітаем слухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У пачатку нашай сённяшняй сустрэчы хачу нагадаць, што мы працягваем прыём заявак на ўдзел у музычна-патрыятычным радыёконкурсе на арыгінальнае выкананне дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У конкурсе тры намінацыі “Харавое выкананне”, “Ансамбевае выкананне”, “Выкананне сола”. Мы запрашаем прыняць удзел у праекце ўсіх ахвотных, незалежна ад узросту, але асабліва звяртаемся да маладых людзей, бо ва многім ад іх залежыць будучыня краіны. Таму задача педагогаў не толькі даць пэўныя веды, але і сфарміраваць асобу, выхаваць чалавека, грамадзяніна, які імкнуўся б сваёй дзейнасцю спрыяць развіццю і працвітанню радзімы. Прычым гэта тычыцца ўсіх накірункаў і сфер дзейнасці, у тым ліку музыкі, літаратуры, мастацтва. Немагчыма не пагадзіцца, што музыка фарміруе масштаб асобы, раскрывае эмацыянальныя грані чалавека, спрыяе раскрыццю самых тонкіх пачуццяў, у тым ліку любові да радзімы, нацыянальных традыцый, культурнай спадчыны. У гэтым глыбока пераканана дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў імя Я.Глебава Тамара Арцёмаўна Куніцкая. Таму яна ахвотна падтрымлівае ідэю нашага праекта і лічыць, што ён своечасовы...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: