Падзяліцца:
Специальный проект «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» - третий выпуск (аудио)
19 верасня 2016
Специальный проект «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» - третий выпуск (аудио) Специальный проект «Слаўся, зямлі нашай светлае імя!» - третий выпуск (аудио): Вітаем слухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У пачатку верасня мы аб’явілі музычна-патрыятычны радыёконкурс на арыгінальнае выкананне Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь і вось ужо атрымалі першыя водгукі і заяўкі. Перад тым, як перайсці да знаёмства з канкурсантамі нагадаю, што конкурс праводзіцца па трох намінацыях: “Харавое выкананне”, “Ансамблевае выкананне”, “Выкананне сола” і складаецца з трох тураў – праслухоўванне і адбор дасланых матэрыялаў, праслухоўванне канкурсантаў у Вялікай студыі Дома Радыё і фінал - аб’яўленне вынікаў і сумеснае выкананне Гімна пераможцамі конкурсу. Пад арыгінальным выкананнем маецца на ўвазе самастойная музычная інтэрпрэтацыя, якая па сваёй сутнасці не пярэчыць класічнаму эталоннаму выкананню. Узрост удзельнікаў не абмежаваны, але, канешне ж, хацелася б у нашым конкурсе бачыць і чуць у першую чаргу маладых людзей, за якімі будучыня, якія імкнуцца вучыцца і працаваць на карысць сваёй краіны. Упэўнены, што менавіта такая моладзь займаецца ў Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Не так даўно мы даведаліся, што ўжо сёмы год у гэтай старэйшай навучальнай установе краіны ладзіцца свой конкурс на лепшае выкананне Дзяржаўнага гімна. Пра ідэю і адметнасці праекта нашаму карэспандэнту Аксане Калагрыў расказала дырэктар каледжа Наталля Аляксандраўна Валковіч.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: