Напярэдадні сталі вядомыя імёны прадстаўнікоў Беларусі на «Славянскім базары», які пройдзе ў Віцебску з 13 па 21 ліпеня. Фіналістамі дзіцячага і дарослага нацыянальнага адбору сталі 20 таленавітых спевакоў з усёй краіны. Сёлета ўдзельнікаў гала-канцэрта сустрэла культурная сталіца Беларусі – Ліда.
У зале Лідскага Палаца культуры – аншлаг. Свабодныя ўсяго некалькі месцаў. А за кулісамі ідзе актыўная падрыхтоўка да выступленняў. Нумары прапрацоўваюцца дэталёва. Бо ўпершыню фінал нацыянальнага адбору – у прамым эфіры! Перасоўная тэлевізійная станцыя "Рагнеда" Белтэлерадыёкампаніі дазволіла гледачам трэцяй кнопкі акунуцца ў атмасферу «Славянскага базару» задоўга да яго пачатку. З выбарам правільных ракурсаў цяжкасцей не было. На пляцоўцы працавала адразу сем камер – расказвае галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала Беларусь 3 Наталля Марынава.
Калі ў тэлевізіёншчыкаў складанасцей не было, то тым, хто ацэньваў нумары, рашэнне давалася няпроста. Старшыня журы дзіцячага нацыянальнага адбору, першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская адзначае: такія мерапрыемствы – магчымасць знайсці выканаўцу, які можа не толькі спяваць. Разам з тым, ацэньваць дзіцячыя выступленні значна складаней, чым дарослыя.
А вось да канкурсантаў нацыянальнага адбору на Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2020" патрабаванні больш сур'ёзныя. На думку рэжысёра, музычнага прадзюсара Анжэліны Мікульскай, важна бачыць, якім артыст стане ў будучыні.
Па ўсіх крытэрыях журы нацыянальнага дзіцячага адбору зрабіла выбар на карысць Ангеліны Ламакі. Дзяўчынка займаецца адразу ў дзвюх музычных школах – Мінскай і Лепельскай. У маладой выканаўцы мноства ўзнагарод як з беларускіх, так і з міжнародных конкурсаў. Сярод фіналістаў дарослага нацадбору лепшым апынуўся сталічны выканаўца Раман Волазнеў. Ён займаецца музыкай з 5-ці гадоў і валодае некалькімі музычнымі інструментамі. Таксама прымаў удзел у многіх песенных тэлепраектах і конкурсах. Прадстаўнікі нашай краіны на «Славянскім базары-2020», уладальнікі крыштальнай ліры – Ангеліна Ламака і Раман Волазнёў.
Жадаем прадстаўнікам нашай краіны поспехаў. Дарэчы, сваіх дэлегатаў вызначылі многія краіны-ўдзельніцы. Напрыклад, Узбекістан, Арменія, Казахстан, Італія, Малдова. Набыць квіткі можна ўжо зараз, прычым пакуль што – са скідкай 10%. Такая магчымасць ёсць да 20 сакавіка.