- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Старадаўнія традыцыі харчавання беларусаў – «Галерэя», 23.06.2019 (аўдыё)
- Старадаўнія традыцыі харчавання беларусаў – «Галерэя», 23.06.2019 (аўдыё)

Калі вам цікава пачуць пра мотальскую шурпу, браслаўскія гульбішнікі, банкуху, пызы, галубы, клёцкі з душамі, а таксама даведацца, калі хлеб можа «раззлавацца» і як абыходзіцца з вясельным караваем, то вам – у нашу кампанію! Пра традыцыі харчавання і народны застольны этыкет беларусаў будзем разважаць з госцем праграмы «Галерэя» – доктарам гістарычных навук, прафесарам, загадчыкам кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Тадэвушам Навагродскім. Аўтар звыш 180 навуковых прац, 10 калектыўных і асабістых манаграфій, у 2015 годзе надрукаваў кнігу «Эвалюцыя: традыцыя харчавання беларусаў у XIX-XX ст.ст.»
Дарэчы, у дні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у гасцей краіны і саміх беларусаў будзе шмат магчымасцей паспрабаваць нашу кухню, прычым не толькі дранікі!
Пачатак эфіру – у нядзелю, 23 чэрвеня, у 11-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: