Да 20 працэнтаў спецыялізаваныя гаспадаркі і фермеры сёлета гатовы павялічыць валавы збор яблыкаў і паступова выцясніць імпарт. Большасць дасягае прадукцыйнасці з гектара 50-80 тон. Аднак у вытворцаў няма гарантыі, што іх прадукцыя трапіць на паліцы айчынных магазінаў. Неахвотна буйныя гіпермаркеты бяруць на рэалізацыю беларускія яблыкі. А вось іх якасць і цана задавальняюць расійскіх партнёраў. Удвая некаторыя кампаніі павялічылі заказы не толькі на яблыкі, а і на саджанцы.
Чаму расце попыт на рынку суседніх краін? Калі ў айчынным гандлі знікне дэфіцыт айчынных яблыкаў? Як змяніць сістэму дзяржаўнай падтрымкі?
Падрабязнасці – праграме «Свая зямля» – 13 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

