«Сто хвілін вакол свету» – новая праграма Беларускага дзяржаўнага цырка, якая днямі стартавала ў Мінску. Гэта калейдаскоп разнастайных цыркавых жанраў. Мы ўбачым амерыканскіх каўбоеў, канадскіх пум, вярблюдаў, лам, цудоўных паветраных гімнастаў, акрабатаў, вясёлых клоўнаў і бясстрашных наезнікаў-дрэсіроўшчыкаў знакамітай дынастыі Лазаравых. Сапраўдная вандроўка па розных краінах свету!
Кожны глядач зможа стаць непасрэдным удзельнікам феерычнага шоу і далучыцца да стварэння сапраўднага чараўніцтва. А сёння госць праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка Уладзіімр Шабан. Слухайце праграму ў 13:20 на нашым канале!