- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Роздум. Стогадовы шлях газеты. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)
- Роздум. Стогадовы шлях газеты. Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё)

Паміж гэтымі датамі чатырыста гадоў, але іх яднае многае, і ў першую чаргу – горад і друкарскі станок. Роўна 100 гадоў таму ў Полацку выйшаў першы нумар гарадской газеты «Революционный голос».
А 500 гадоў таму менавіта палачанін Францыск Скарына выдаў першую друкаваную кнігу. Таму полацкія друкары і журналісты сталі прамымі нашчадкамі свайго знакамітага земляка. І хоць, магчыма, яны ў той час пра яго не надта ведалі, але друкаванае слова для простых людзей прыйшло ў горад як працяг таго, што здзейсніў Скарына, пачаўшы сваю асветніцкую справу.
Сёння на старонках “Полацкага весніка” (так называецца цяпер старэйшае на Беларусі перыядычнае выданне) шмат друкуецца матэрыялаў, прысвечаных Скарыніяне і маючаму адбыцца Дню пісьменства ў горадзе. А само выданне таксама можа ганарыцца ўласнай гісторыяй...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: