- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Страна в этом году будет с зерном и хлебом! - "Своя земля", 5.08.2017 (аудио)
- Краіна сёлета будзе са збожжам і хлебам! – “Свая зямля”, 5.08.2017 (аўдыё)

Ва ўсіх рэгіёнах вядзецца масавае жніво; на ўрадлівых глебах лепшыя сельгаспрадпрыемствы атрымліваюць еўрапейскага ўзроўню ўраджайнасць – больш за 60 цэнтнераў. Асноўную прыбаўку да агульнагарэспубліканскага караваю забяспечваюць азімыя – пшаніца, рапс, ячмень і жыта.
Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч заўважыў, што пастаянныя партнёры з замежжа павялічылі заяўкі на жыта.
З якім хлебам будзе Беларусь і што выгадна прадаваць на экспарт? Падрабязнасці ў праграме “Свая зямля” – 5 жніўня, у 6-15, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё са Святланай Башылавай.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: