«Сцэна – гэта твой крыж, твая радасць. Усё мае жыццё падпарадкаванае рабоце» – кажа пра свой творчы лёс саліст Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Громаў, які зусім нядаўна атрымаў званне Народнага артыста Рэспублікі Беларусь. Прырода шчодра адарыла яго ўнікальным, прыгожым голасам. Гэта артыст вялікага даравання. Ён уражвае нас і сапраўдным драматычным талентам. Ня дзіўна, што і творчая галерэя оперных вобразаў Уладзіміра Громава досыць багатая.
«Залаты» барытон Беларусі Уладзімір Громаў будзе госцем праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – сёння, 31 ліпеня, у 13-20.