
Новы год – адно з самых чаканых свят. Гэта канікулы, ёлка, падарункі і, вядома, навагодняя гісторыя – абавязкова казачная, павучальная і са шчаслівым фіналам. Усе сюжэты нам вядомыя, і тым не менш, яны не страчваюць папулярнасці.
Традыцыйныя зімовыя казкі, спектаклі, мюзіклы суправаджаюць завяршэнне снежня і пачатак студзеня. Добрая традыцыя сталічнай гімназіі №2 – дабрачынная пастаноўка для школьнікаў і бацькоў. Сёлета артысты гімназіі прадставілі гледачам юбілейную, дзясятую казку.
«Пакаленне XXI» у эфіры – у суботу, 28 снежня, у 11-00.