Падзяліцца:
Суддзя Канстытуцыйнага суда: дэкрэт №3 не прымушае працаваць, ён закліканы папярэдзіць утрыманства (аўдыё)
16 сакавіка 2017
Суддзя Канстытуцыйнага суда: дэкрэт №3 не прымушае працаваць, ён закліканы папярэдзіць утрыманства (аўдыё) Увядзенне збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў адпавядае Канстытуцыі. Пра гэта гаворыцца ў адказе Канстытуцыйнага суда на электронныя звароты грамадзян, размешчаныя на яго сайце. "Выплата падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў - безумоўнае патрабаванне дзяржавы, што вынікае з канстытуцыйнага абавязку кожнага прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў (артыкул 56 Канстытуцыі)", - дадалі ў судзе.

Палажэнні Дэкрэта №3 у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пракаменціраваў і суддзя Канстытуцыйнага суда Сяргей Чыгрынаў: «Што тычыцца самой ідэі, якая ляжыць у аснове дэкрэта... Ёсць такі, можа быць, журналісцкі штамп «дэкрэт аб дармаедстве». Але справа ў тым, што там няма слова «дармаедства», і ніякім чынам гэты дэкрэт нікога не прымушае, не абавязвае працаваць. Гаворка ідзе крыху пра іншае - пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства. Давайце задумаемся. Не сакрэт, што ёсць пэўныя катэгорыі грамадзян, якія працуюць, але працуюць у сегменце так званай «шэрай эканомікі», якая не ахоплена падаткаабкладаннем, непразрыстая. Яны атрымліваюць даходы досыць нядрэнныя, і пры гэтым не выплачваюць ніякіх падаткаў, ніякіх збораў, ніяк не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржавы. Сам факт, што чалавек карыстаецца ўсімі сацыяльнымі выгодамі - і бясплатным медыцынскім абслугоўваннем, і дзіцячыя садкі, і школы бясплатныя, а выдаткі не фінансуюцца! Ці справядліва гэта для тых грамадзян, якія нясуць ўвесь цяжар забеспячэння дзяржаўных выдаткаў на сваіх плячах, у тым ліку і за гэтых неплацельшчыкаў?»
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: