Пасяўная ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна набліжаецца да фінішу. Большую частку прадукцыі раслінаводста гаспадарка самастойна перапрацоўвае. Рэнтабельна працуюць усе падраздзяленні. Ва ўмовах санкцый калектыў не здае пазіцыі, на 11% прыбавілі ў валавой вытворчасці. Пашыраюць спецыялізацыю і максімальна задзейнічаюць ўнутраныя рэзервы. Змяншаюць затраты на кожным этапе – ад поля да прылаўка магазіна. А галоўнае – кожны работнік імкнецца працаваць з поўнай аддачай.
Што павышае канкурэнтаздольнасць прадукцыі? Дзе выгадна прадаваць яблыкі і насенне? Куды пастаўляюць вялікодныя кулічы? Якія перамены гарантуюць лепшае жыццё на вёсцы?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 23 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

