Падзяліцца:
Сустракаем акцёраў з Карэліі! – «Настрой!», 15.11.2019
15 лістапада 2019
Сустракаем акцёраў з Карэліі! – «Настрой!», 15.11.2019 На сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра праходзяць гастролі Музычнага тэатра Рэспублікі Карэлія (Петразаводск), і гэта першае выступленне творчага калектыва на беларускай зямлі. У праграме гастроляў – два балеты, музычная камедыя і спектакль для дзяцей. Балеты «Папялушка» і «Ганна Карэніна» пастаўлены заслужаным дзеячам мастацтваў Карэліі, лаўрэатам Нацыянальнай прэміі «Залатая маска» і Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Арлекін» Кірылам Сіманавым. Харэограф уваходзіць у кагорту дзеячаў, якія вызначаюць аблічча сучаснага танцавальнага мастацтва Расіі. Сёння госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – намеснік дырэктара Музычнага тэатра Рэспублікі Карэлія Надзея Громава і намеснік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Уладзімір Шавялёў. Пачатак сустрэчы – 15 лістапада ў 14-15.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: