Падзяліцца:
Сустракаць 75-годдзе Вялікай Перамогі будзем разам з Беларускім радыё!
29 Лістапада 2019
Сустракаць 75-годдзе Вялікай Перамогі будзем разам з Беларускім радыё! Першы нацыянальны канал Беларускага радыё ў межах праекта «Эпізоды Вялікай вайны» распачаў цыкл тэматычных праграм, прысвечаных 75-годдзю Перамогі. «Удовы вайны» – гэта аўдыяпомнік кожнай маці, якая, не дачакаўшыся мужа з фронту, змагла захаваць сям’ю ў жахлівыя часы акупацыі і выгадаваць дзяцей пасля вызвалення нашай краіны. Дакументальна-публіцыстычны праект Першага нацыянальнага канала «Эпізоды Вялікай вайны» гучыць у радыёэфіры на працягу 40(!) гадоў. Змяняліся назвы і фармат, але актуальнай заўсёды заставалася неверагодная значнасць подзвігу беларускага народа, здзейсненага 75 год таму. У межах гэтага праекта Першы нацыянальны распачаў серыю праграм «Удовы вайны», каб аддаць даніну памяці і павагі маці, якія ў часы ваеннага ліхалецця баранілі, ратавалі сваіх дзяцей ад голаду і холаду, засланялі іх ад бомб і снарадаў. І аддана чакалі сваіх мужоў з фронту. «Наш вядомы скульптар, народны мастак Беларусі Іван Якімавіч Міско лічыць неабходным стварыць помнік удовам вайны і тым самым увекавечыць іх мацярынскі подзвіг. Гэта знайшло водгук у нашых слухачоў, у многіх вядомых людзей краіны. Так з’явілася і ідэя запісаць цыкл праграм пра вайну і ўдоў», – расказвае аўтар і вядучая праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціна Стэльмах. Журналісты Першага нацыянальнага канала запрашаюць слухачоў прыняць удзел у стварэнні праграмы і распавесці пра мужных, адданых і верных нашых жанчын, пра падзеі і асобныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны. Дасылаць свае лісты можна на адрас праграмы: 220114, г. Мінск, вул. Чырвоная, 4, Дом радыё – з пазнакай «Эпізоды Вялікай вайны». Праект можна слухаць кожную нядзелю ў 16-00 на хвалі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: