Падзяліцца:
Сустракайце Паўла Вернікава! – «Беларуская калекцыя», 19.02.2017
17 лютага 2017
Сустракайце Паўла Вернікава! – «Беларуская калекцыя», 19.02.2017 Сусветна вядомы скрыпач Павел Вернікаў кіруе Міжнародным музычным фестывалем у Сьоне (Швейцарыя), многа і актыўна выкладае ў Венскім і Лазанскім універсітэтах. Музыкант нарадзіўся ў Адэсе, вучыўся ў Маскве, шмат гадоў таму эмігрыраваў на Захад. У снежні 2016 года імя Вернікава з’явілася ва ўсіх сродках масавай інфармацыі у сувязі з тым, што ў музыканта скралі скрыпку, кошт якой перавышае 1,5 мільёна долараў. Пра тое, ці ёсць надзеі знайсці інструмент, на чым цяпер іграе скрыпач і як ён адчувае сябе падчас візіту ў Беларусь – з першых вуснаў! Павел Вернікаў – госць вядучай праграмы «Беларуская калекцыя» Аліны Страшкевіч. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, у нядзелю, 19 лютага, ў 16-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: