«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Мы працягваем цыкл пераднавагодніх сустрэч з пастаяннымі ўдзельнікамі нашай праграмы, сапраўднымі сябрамі беларускага эфіру. Гэта вядомыя пісьменнікі, людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, неабыякавыя да гісторыі і будучага нашай краіны.
Госць студыі – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня рэдкалегіі часопіса «Вясёлка», пісьменнік УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ.
Пачнём 30 снежня ў 21.05.